У Гомелі праходзіць Міжнародны навукова-адукацыйны форум, прысвечаны дзіцячай медыцыне
10:31 | 30 мая | 2024
Сярод удзельнікаў прадстаўнікі навуковых і вышэйшых навучальных устаноў медыцынскага профілю з Беларусі, Казахстана, Узбекістана і Расіі, якая прадстаўлена адразу 10-ю рэгіёнамі
Падобны буйны форум педыятраў у рэгіёне праводзіцца ўпершыню. У плане работы – сумесныя пасяджэнні, работа па секцыях і майстар-класы. На працягу двух дзён неабходна абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні дзіцячай медыцыны. Пачынаючы ад прадухілення алергічных рэакцый, колькасць якіх павялічваецца. Сярод прычын – штучнае гадаванне і адсутнасць у дзяцей антыцелы на алергены. У пэўныя перыяды жыцця маленькі чалавек павінен паспрабаваць і малако каровы, і шакалад.