Галоўная Навiны У Гомелі прайшоў адкрыты абласны турнір па самба на прызы рэгіянальнага ўпраўлення следчага камітэта Кароткая спасылка
Подписаться

У Гомелі прайшоў адкрыты абласны турнір па самба на прызы рэгіянальнага ўпраўлення следчага камітэта

Паспаборнічаць за званне лепшага з`ехаліся спартсмены з Расіі, Украіны, і чатырох абласцей Беларусі. Усяго 123 – удзельнікі. Праходзіў турнір у Палацы лёгкай атлетыцы. На дыван выходзілі як юнакі, так і дзяўчаты. Суддзі ацэньвалі не толькі тэхніку, але і веданне спартсменамі філасофіі адзінаборства. Пераможцы у некаторых вагавых катэгорыях вызначыліся яшчэ да афіцыйнага адкрыцця спаборніцтва. Яны атрымалі ўзнагароды непасрэдна падчас ўрачыстай цырымоніі. Таксама ў яе рамках падвялі вынікі традыцыйнай спартыўна-дабрачыннай акцыі «Служыць і абараняць». Заслужаныя ўзнагароды атрымалі супрацоўнікі і ветэраны следства.
У Гомелі прайшоў адкрыты абласны турнір па самба на прызы рэгіянальнага ўпраўлення следчага камітэта видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам