У Гомелі прэзентавалі кнігу пра знішчаныя гарады і вёскі рэгіёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
10:19 | 23 чэрвеня | 2023
Спецыяльнае выданне "Без тэрміну даўнасці. Генацыд. Гомельская вобласць" распавядае пра трагедыю таго часу
На тэрыторыі Гомельскай і Палескай абласцей фашысцкія захопнікі правялі 17 буйных карных аперацый. На старонках сабраны матэрыялы пра жудасныя злачынствы акупантаў на нашай зямлі. Як адзначана падчас прэзентацыі - падобныя выданні вельмі важныя, асабліва для моладзі.
