У Гомелі ўрачыста адкрылі крыты футбольны манеж
16:10 | 4 студзеня | 2020
Трэніроўкі і спаборніцтвы на траве без перапынку на зімовы сезон. У Гомелі ўрачыста адкрылі ўнікальны футбольны манеж. Буйная пляцоўка накрыта надзіманым купалам вышынёй ў сяміпавярховы дом. Сучасная сістэма паветраабмену дазваляе займацца футболам і праводзіць спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню напрацягу ўсяго года.