У Гомелі ўсталявалі колбу для збору манет на мемарыял "Жывая памяць удзячных пакаленняў"
11:00 | 3 лістапада | 2023
Дабрачынны фонд Аляксея Талая прапануе ўсім унесці свой уклад у выраб помніка, які ўсталююць у Маскве
Сучасныя манеты і грошы савецкага ўзору будуць збіраць на працягу года, каб у 2025-м, да 80-гадовага юбілею Вялікай Перамогі, у расійскай сталіцы з'явіўся манумент у выглядзе франтавога пісьма-трохвугольніка, побач з якім расце дрэва жыцця. Сімвалічна, што старт дабрачыннай акцыі ў Гомелі далі напярэдадні Дня народнага адзінства Расіі.