У Гомелі стартавала акцыя "Збяром дзяцей у школу!"
16:21 | 12 жніўня | 2022
На працягу месяца валанцёры будуць прымаць канцэлярскія прыналежнасці, адзенне і ахвяраванні для дзяцей якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі
Акцыя працягнецца да канца жніўня. Увесь гэты час перадаць школьныя прылады можна будзе ў любую раённую арганізацыю Чырвонага крыжа. Напярэдадні дня ведаў валанцёры сфарміруюць партфелі, а пасля ўручаць іх школьнікам.