Галоўная Навiны У Гомелі ветэрану ВАВ Анатолю Караку проста пад акном дома арганізавалі святочны Парад Перамогі Кароткая спасылка
Подписаться

У Гомелі ветэрану ВАВ Анатолю Караку проста пад акном дома арганізавалі святочны Парад Перамогі

Такім чынам курсанты ваенна-патрыятычных класаў падзякавалі яму за мірнае неба над галавой

Будучага камандзіра стралковай роты прызвалі на фронт у 1943 годзе. Яго адправілі ў школу малодшых камандзіраў у Смаленскую вобласць. У 1945-м за 15 дзён прайшоў "на сваіх дваіх" амаль 500 кіламетраў, ад Віслы да Одэра. А 20 красавіка таго ж года пры захопе апорнага нямецкага пункта атрымаў цяжкае раненне. На гэтым, як гаворыць ветэран, яго вайна скончылася. Штогод улады, Савет ветэранаў і маладзёжныя арганізацыі віншуюць ветэрана з усімі святамі. У дзень 81-й гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў курсанты 9-й школы сумесна з кіраўніцтвам горада арганізавалі "парад пад акном", каб аддаць даніну павагі аднаму з тых, хто падарыў краіне мір.
У Гомелі ветэрану ВАВ Анатолю Караку проста пад акном дома арганізавалі святочны Парад Перамогі видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам