У Гомелі з моладдзю абмеркавалі пасылы УНС
12:23 | 20 мая | 2024
Як Усебеларускі народны сход паўплывае на развіццё краіны? Ключавыя рашэнні і асноўныя пасылы УНС абмеркавалі ва ўніверсітэце ім. Ф. Скарыны
На сустрэчу са студэнтамі прыйшлі непасрэдна ўдзельнікі першага пасяджэння. Узняты шырокі спектр актуальных тэм. У іх ліку – існуючыя пагрозы і нацыянальная бяспека. Студэнцкі актыў і члены маладзёжнага савета задалі пытанні аб тым, як УНС будзе садзейнічаць умацаванню грамадзянскай супольнасці.