У Гомелі зноў пачнуць навучаць журналістаў
16:22 | 14 снежня | 2023
Новая спецыяльнасць з'явіцца ў наступным годзе ва ўніверсітэце імя Ф. Скарыны
Увогуле, у 2024 годзе гомельскія ВНУ прапануюць абітурыентам шэраг новых спецыяльнасцей. Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да ўступнай кампаніі і дапрацоўка структуры прадметаў. Аб з'яўленні новых магчымасцей у будучых студэнтаў раскажуць нашы карэспандэнты.