У гомельскай школе бацькі спрабуюць ежу са сталовай разам з дзецьмі
16:24 | 26 красавіка | 2023
У рамках эксперыменту па ўдасканаленні школьнага харчавання ў СШ № 74 кожныя 10 дзён праходзяць дэгустацыі
Піца "Школьная", тарталетка і рыбныя наггетсы. Эксперымент па ўдасканаленні школьнага харчавання выходзіць на новы ўзровень. Пляцоўкай для распрацоўкі рэйтынгу папулярных у дзяцей страў стала 74-я школа. Чым зацікаўліваюць сучасных школьнікаў і як гэта здзіўляе іх бацькоў, ведае Жанна Мініна.