У Гомельскім аблвыканкаме абмеркавалі магчымасці электронных закупак
11:15 | 31 кастрычніка | 2024
У дзелавой сустрэчы, у тым ліку анлайн, прынялі ўдзел каля 160 прадстаўнікоў кампаній-экспарцёраў
Асноўная тэма размовы - узаемадзеянне беларускіх пастаўшчыкоў з рынкам краін ЕАЭС праз адзіны партал EXPORT.BY. Таксама абмеркавалі выхад прадпрыемстваў Гомельскай вобласці на новыя рынкі з дапамогай маркетплэйсаў Ozon, Wildberries і Alibaba.com.