У Гомельскім гарадскім цэнтры інклюзіўнай культуры адбудзецца прэм'ера фільма "Дзеці вайны"
17:07 | 4 мая | 2023
Яна адбудзецца 5 мая ў 18.30. Кошт квітка: 5 рублёў
Сацыяльна-значная карціна, заснаваная на рэальных падзеях, знятая ў рамках адкрытага конкурсу відэаролікаў "Беларусь памятае!" народнай Кіна-відэастудыяй «Ракурс» ДУ «Гомельскі гарадскі цэнтр інклюзіўнай культуры».
Фільм апавядае пра лёсы трох гераінь, жыхарак Гомеля, дзяцінства і юнацтва якіх прыйшліся на гады Вялікай Айчыннай вайны. Успаміны кожнай з іх пераносяць гледача ў ваенныя гады і дазваляюць зірнуць на падзеі вачыма дзяцей вайны. У здымках, рэканструкцыі падзей і экранізацыі гісторый прымалі ўдзел творчыя калектывы цэнтра, работнікі і іх дзеці, навучэнцы сярэдніх школ горада Гомеля, людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, якія працуюць і займаюцца ў нашай установе.