У горадзе над Сожам можна асвяжыцца «па-гомельску». Гэта як?
11:07 | 10 чэрвеня | 2024
Аркі з распыленнем вады з'явіліся ў абласным цэнтры
У рамках выканання праграмы гарвыканкама па добраўпарадкаванні ператвараецца ў жыццё праект, які ў летні час асабліва актуальны. Першым прадпрыемствам, якое да яго далучылася, стала Беларуская чыгунка. Побач з вакзалам зараз магчыма выратавацца ад спякоты за хвіліну. Ацаніць забаву ўжо змаглі многія гараджане. У Гомелі плануецца ўсталяваць шмат такіх рамак для камфорту гараджан у спякоту. Некалькі з іх размесцяцца ў Цэнтральным парку на набярэжнай.