У Кубке Прэзідэнта па хакеі вызначыўся першы фіналіст - ім стаў жлобінскі «Металург»
15:59 | 4 красавіка | 2024
Гамяльчане праявілі характар - змагаліся да апошніх секунд сустрэчы, але ім крыху не хапіла шанцавання
Усяго 10 шайб у першых чатырох матчах серыі закінулі каманды адна адной, таму эксперты не разлічвалі на галявую феерыю ў Гомелі ў пятым матчы. Але на радасць балельшчыкаў каманды падарылі шквал закінутых шайб. «Металург», адкрыўшы лік, у гэтай гульні ўжо не ўпускаў лідэрства, панервавацца «сталявары» прымусілі сваіх прыхільнікаў у канцоўцы сустрэчы, прапусціўшы пасля кідка Госцева. Стась зняў галкіпера, але зраўняць лік гаспадары лёду не змаглі: недзе не хапіла шанцавання, а недзе сіл. З лікам 5:4 - «Металург» мацнейшы ў матчы і 4:1 - у палескім дэрбі.