У Маладзёжным тэатры Гомеля адбылася прэм'ера "Хто баіцца Вірджыніі Вульф?"
16:47 | 26 ліпеня | 2023
Спектакль завяршае 31 тэатральны сезон. Прэм'еры будуць праходзіць 26, 27 і 28 ліпеня
П'еса Эдварда Олбі ўжо паўстагоддзя ставіцца на многіх тэатральных падмостках. "Хто баіцца Вірджыніі Вульф?"была ўдастоена прэміі "Тоні". Выбар рэжысёра ўдалы. У спектаклі ўзнімаюцца важныя і актуальныя пытанні ўзаемаадносін. Трагікамедыя мае ўзроставы цэнз 18+.