У Маскве на ВДНГ адкрылася экспазіцыя дасягненняў Гомельшчыны
16:13 | 26 красавіка | 2024
Азнаёміцца з багатай гісторыяй, традыцыямі, культурнай спадчынай і прамысловым патэнцыялам найбуйнейшага паўднёва-ўсходняга рэгіёна Беларусі можна па 13 мая
Мерапрыемства праходзіць у рамках Дзён Гомельскай вобласці. Свае навінкі прадставяць топавыя прадпрыемствы рэгіёна. Дарэчы, доля ў гандлі з Расійскай Федэрацыяй летась склала 80%. Аб'ём тавараабароту – 616 млрд расійскіх руб., што ў 2 разы больш, чым 3 гады таму.