У Мазыры абмеркавалі перспектывы развіцця студэнцкага спорту
15:52 | 19 чэрвеня | 2023
Свае думкі выказалі члены Савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Гомельшчыны, прадстаўнікі органаў улады і спартыўных устаноў
У цэнтры ўвагі — дзейнасць кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Члены Савета рэктараў перакананыя: у спартыўны рух сёння неабходна далучаць як мага больш студэнтаў. Трэнеры павінны бачыць усе перспектыўныя кадры і працаваць з імі. Прычым рабіць гэта неабходна з выкарыстаннем сучасных навуковых дасягненняў.