У Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2023»
08:29 | 20 сакавіка | 2024
Ён праводзіцца ужо 16-ы раз па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын
Конкурс накіраваны на заахвочванне прадстаўніц прыгожага полу, якія дасягнулі значных вынікаў у розных сферах дзейнасці і праславілі нашу краіну. Канкурэнцыя была вялікая, выбар складаны, але і намінацыі шматгранныя! Без высокай узнагароды не засталіся і прадстаўніцы Гомельскага рэгіёна.