У Рагачове кандыдатам у члены Савета Рэспублікі вылучаны Юрый Васільцоў
08:46 | 15 сакавіка | 2024
Ён будзе прадстаўляць інтарэсы жыхароў Рагачоўскага, Кармянскага і Чачэрскага раёнаў
На працягу апошніх гадоў ён з'яўляецца дырэктарам сельгаспрадпрыемства ААТ «Ціхінічы», удастоены ганаровага звання «Чалавек года» Гомельскай вобласці ў намінацыі «Кіраўнік». Сельгаспрадпрыемства пад кіраўніцтвам Юрыя Васільцова неаднаразова было прызнана пераможцай рэспубліканскіх конкурсаў. Сёння гэта адна з вядучых гаспадарак Гомельскай вобласці. Кандыдатура падтрымана адзінагалосна.