У рамках праекта «Радыёдэканат» журналісты Радыё «ГомельFM» сустрэліся са студэнтамі Гомельскага медуніверсітэта
10:58 | 30 мая | 2024
Як мінімум раз на месяц супрацоўнікі тэлерадыёкампаніі «Гомель» наведваюць адну з вышэйшых навучальных устаноў рэгіёна
Размова ў прамым эфіры пра самае актуальнае. Вынікі Усебеларускага народнага сходу, ваенная дактрына, гістарычная памяць. Як высветлілася, сучасныя студэнты актыўна цікавяцца ўсімі бакамі жыцця краіны.
Праект «РадыёДэканат» журналісты «ГомельFM» рэалізуюць з пачатку 2024 года. У летні перыяд разам са студэнтамі ён сыдзе на канікулы, каб восенню зноў прыйсці ў вышэйшыя навучальныя ўстановы вобласці.