Галоўная Навiны У Веткаўскім раёне дом жывёлавода на дзень стаў амбулаторыяй Кароткая спасылка
Подписаться

У Веткаўскім раёне дом жывёлавода на дзень стаў амбулаторыяй

Выезд рабочых груп прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта для арганізацыйна-метадычнай і лячэбна-кансультатыўнай дапамогі раёнам вобласці – адпрацаваная гадамі практыка

Аднак цяпер яна рэалізуецца ў новым фармаце. «Калі раней нашы спецыялісты аказвалі дапамогу на базе цэнтральных раённых бальніц, то цяпер выязджаюць непасрэдна да работнікаў сельгаспрадпрыемства, на іх базу», – пазначаюць пазіцыю ў ВНУ. З самай раніцы каля дома жывёлавода шматлюдна. Прылеглая ад дарогі тэрыторыя падобная на паркоўку ля медустановы, дзе і службовыя «Газэлі» стаяць, і легкавушкі, і нават трактары, на якіх прыбылі вяскоўцы. Тут паралельна прыём вядуць неўролаг, кардыёлаг, эндакрынолаг, отарыналарынголаг, дэрматавенеролаг, урач агульнай практыкі і інш.
У Веткаўскім раёне дом жывёлавода на дзень стаў амбулаторыяй видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам