Урад укараніў новую дзяржпраграму "Устойлівае прадпрымальніцтва" на бліжэйшую пяцігодку
00:00 | 15 студзеня | 2026
Адмысловая ўвага - невялікім раёнам, дзе кожны новы бізнэс на вагу золата
Раўнамернае развіццё рэгіёнаў, індывідуальны падыход і самабытнасць - прыярытэт новай дзяржпраграмы "Устойлівае прадпрымальніцтва" на бліжэйшую пяцігодку. Галоўнае разумець, што новыя прадпрыемствы - гэта не толькі плюс да развіцця эканомікі раёнаў і абласцей, але і магчымасць для людзей развівацца і працаваць на роднай зямлі.




