Усе аўтобусы ў Гомелі будуць працаваць без кандуктараў да канца 2024 года
16:24 | 30 жніўня | 2023
Ужо цяпер на такую сістэму перакладзеная палова маршрутаў
У снежні, пасля аб’яднання двух транспартных прадпрыемстваў – «Гомельаблаўтатранспарту» і «Гарэлектратранспарту» пачнецца аптымізацыя гарадской маршрутнай сеткі. Галоўная задача – ліквідаваць канкурэнцыю паміж двума перавозчыкамі, якія фінансуюцца з аднаго бюджэту.
