Віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі прымаў ад адміністрацыі і школьнікаў ветэран Алег Пліндаў
11:05 | 6 мая | 2023
Алег Назаровіч так расчуліўся, што не змог стрымаць эмоцыі
Ураджэнец Магілёва Алег Пліндаў па ўзросце не праходзіў на фронт, таму ўступіў у партыйна-камсамольскі батальён па барацьбе з нямецкімі дыверсантамі. Пазней яго адправілі на ўсход з адыходзячымі часцямі Чырвонай Арміі. Так 18-гадовы хлопец апынуўся на фронце. Яго баявы шлях прайшоў праз заходні, Калінінскі, 3-ці Беларускі франты. Алег Назаровіч не раз знаходзіўся на валасок ад смерці.
Успаміны аб перажытым стогадовы гамяльчук захоўвае не толькі ў памяці, але і ў дзённіках, якія вёў на фронце.
Успаміны аб перажытым стогадовы гамяльчук захоўвае не толькі ў памяці, але і ў дзённіках, якія вёў на фронце.