Візіт дэлегацыі Аўтаномнага раёна Ўнутранай Манголіі КНР у Гомель
15:51 | 1 красавіка | 2019
З афіцыйным візітам у абласным цэнтры знаходзіцца дэлегацыя Аўтаномнага раёна Ўнутранай Манголіі КНР. У гарвыканкаме госці падпісалі пагадненне аб намеры ўстанавіць пабрацімскія сувязі паміж Гомелем і кітайскім горадам Хух-Хота.
У абласным выканаўчым камітэце дэлегацыю прымаў намеснік старшыні Андрэй Конюшка. Размова падчас сустрэчы - аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў, накірунках узаемавыгаднага супрацоўніцтва. Далейшы крок - наладзіць кантакты паміж кіраўніцтвам Гомельскай вобласці і Аўтаномнага раёна Ўнутранай Манголіі КНР. З гэтай нагоды дэлегатам ўручылі афіцыйнае запрашэнне на Гомельскі эканамічны форум, які сёлета пройдзе 24 мая. У адказ атрымалі прапанову завітаць на Кітайска-Мангольскае ЭКСПА напрыканцы верасня.