Вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» ўзнагароджана Рэчыца
00:00 | 9 красавіка | 2025
Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Гэтую ўзнагароду атрымліваюць населеныя пункты, дзе на ўсіх этапах вайны дзейнічалі ачагі баявога супраціву нямецка-фашысцкім захопнікам, актыўны ўдзел у якіх прымалі Мясцовае партыйна-Камсамольскае і патрыятычнае падполле, партызанскія фарміравання і сілы народнага апалчэння. Уручэнне вымпела плануецца прымеркаваць да Дня Перамогі. Раней на Гомельшчыне гэтай узнагароды былі ўдастоены шэсць населеных пунктаў.
