XXII міжнародны дзіцячы конкурс "Музыка надзеі" праходзіць у Гомелі
00:00 | 9 снежня | 2025
Ацэньваюць удзельнікаў у намінацыі "Фартэпіяна" ў трох узроставых катэгорыях
Усяго будзе два туры, дзе ў кожным выберуць самых таленавітых. У першым удзельнікам неабходна будзе выканаць творы эпохі барока, адну частку санаты эпохі класіцызму і віртуозны эцюд на выбар. У другім туры - твор беларускага кампазітара і адзін або некалькі твораў на выбар. Усяго ўдзел прымае каля 60 канкурсантаў.




