Мужчын расстрэльвалі на вачах у родных, а старых, дзяцей і жанчын з немаўлятамі калолі штыкамі, збівалі прыкладамі, заганялі ў дамы і закідвалі гранатамі. Абноўлены мемарыял спаленай вёскі Кабылёва адкрылі пад Рэчыцай
00:00 | 10 снежня | 2025
Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства адзначаюць 9 снежня
Сотні карных аперацый захопнікаў пакінулі крывавы след на нашай зямлі. Усё гэта выпалена ў памяці пакаленняў, высечана ў камені мемарыялаў. Абноўлены мемарыял у Першамайску стане часткай турыстычнага маршруту. Тут, у цішыні, гісторыя гаворыць з кожным, нагадваючы пра каштоўнасць міру і важнасць памяці.




