З бабулькамі больш не канкуруем. У Гомелі медкарты зараз у лічбавым фармаце
00:00 | 17 лістапада | 2025
Цяпер у рэгіёне праходзіць доследная эксплуатацыя цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя
Сярод устаноў, дзе яна працуе ў тэставым рэжыме, - Гомельская Цэнтральная гарадская клінічная паліклініка. На гэты момант атрымалі атэстат адпаведнасці і ўносяць даныя аб пацыентах 10 гарадскіх устаноў аховы здароўя.
Новая сістэма дае магчымасць медработнікам у рэжыме рэальнага часу азнаёміцца з усёй гісторыяй хваробы пацыента. Гэта садзейнічае больш хуткай дыягностыцы і эканоміі часу. У самога пацыента ў сістэме ёсць асабісты кабінет, дзе знаходзяцца вынікі ўсіх аналізаў і абследаванняў, а таксама функцыя запісу на прыём.