За 2024 год продажу айчыннай гародніны выраслі на 30%
12:52 | 10 кастрычніка | 2024
У Гомелі прайшла сустрэча міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава з вытворцамі садавінагароднінай прадукцыі рэгіёну
На парадку дня - забеспячэнне айчыннымі таварамі спажывецкіх рынкаў у міжсезонны перыяд. Акрамя забеспячэння харчовых рынкаў, на сустрэчы абмеркавалі пытанне па ўвядзенні ліцэнзавання на экспарт капусты, цыбулі і яблыкаў. Гэта прадукцыя карыстаецца павышаным попытам у экспартным напрамку ў Расійскай Федэрацыі. Падрабязнасці - у сюжэце нашых карэспандэнтаў.