За мінулыя суткі на тэрыторыі Гомельскай вобласці зарэгістраваны 3 пажары
16:14 | 28 красавіка | 2021
Першае ўзгаранне адбылося ў дачным доме ў Светлагорску. Агонь знішчыў будынак. Прычына высвятляецца. Разглядаемая версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Па гэтай жа прычыне магчыма адбыўся пажар і ў Жлобіне. Гарэла кватэра. Пашкоджана маёмасць. Пацярпелых няма.
Паступіў зварот і аб пажары двух металічных будаўнічых вагончыкаў у вёсцы Асаўцы Гомельскага раёна. У выніку пашкоджаны будынкі і маёмасць. Разглядаемая версія здарэння – парушэне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.