Заўральскае трыа баяністаў упершыню выступіла ў Беларусі
15:02 | 25 верасня | 2019
Зауральскае трыа баяністаў - творчы калектыў, які з’яўляецца сапраўднай візітнай карткай расійскага рэгіёна. Дзякуючы супрацоўніцтву Гомельскай і Курганскай абласных філармоній, музыканты ўпершыню выступілі ў Беларусі. Выканаўцаў- віртуозаў прымалі прыхільнікі музычнага мастацтва ў Мазыры, Калінкавічах і Гомелі.