Захоўваючы традыцыі. У Гомельскім каледжы дызайну і камп'ютарнай графікі развіваюць рамяство саломапляцення
10:22 | 14 лістапада | 2023
На Палессі мастацтва саломапляцення - адно з самых старажытных
Зробленыя з цёплага і сонечнага матэрыялу, саламяныя вырабы не выходзяць з моды. Яны захоўваюць культурны код беларусаў і зберагаюць нематэрыяльныя каштоўнасці нашых продкаў, якія ідуць з глыбіні стагоддзяў.
