Галоўная Навiны Завяршаецца тэрмін падачы дэкларацый аб даходах Кароткая спасылка
Подписаться
Завяршаецца тэрмін падачы дэкларацый аб даходах

Завяршаецца тэрмін падачы дэкларацый аб даходах

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці нагадвае – завяршаецца тэрмін падачы дэкларацый аб даходах за мінулы год. Сёлета грамадзяне атрымалі магчымасць задэклараваць свае даходы на месяц пазней, чым у папярэднія гады. Гэта трэба зрабіць да 1 красавіка 2019 года.Падатковыя органы вядуць прыём дэкларацый у працоўныя дні з 8 да 19 гадзін, а таксама ў суботу 30 сакавіка з 9 да 13 гадзін. Даслаць дэкларацыю можна і электронным спосабам. Зэканоміць час дапамагае «Асабісты кабінет фізічнай асобы». Электронны сэрвіс размешчаны на партале Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Доступ ажыццяўляецца з дапамогай лагіна і пароля. Атрымаць іх можна ў любой падатковай інспекцыі бясплатна па дакуменце, які пацвярджае асобу. Нагадаем, дэклараванню падлягаюць ў першую чаргу, даходы, атрыманыя за мяжой, а таксама - грошы, атрыманыя ў падарунак не ад блізкіх родных – калі сума перавышае 6116 рублей за год. Больш падрабязная інфармацыя - на сайце Міністэрс тва па падатках і зборах. www.nalog.gov.by
Завяршаецца тэрмін падачы дэкларацый аб даходах видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам