Жаночая каманда ГК «Гомель» згуляе з «Віцебчанкай»
12:38 | 9 красавіка | 2019
Жаночая каманда ГК «Гомель» заўтра матчам супраць «Віцябчанкі» адкрывае 2 круг другога этапу чэмпіянату краіны. Паядынак пройдзе ў абласным цэнтры на арэне палаца гульнявых відаў спорту. Пачатак у 18.30. У мінулы ўік-энд гамяльчанкі згулялі на выездзе ўнічыю са сваім галоўным супернікаў за чэмпіёнства «БНТУ-БелАЗ» 31:31 і працягваюць ўзначальваць турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі.