Жлобін далучыўся да рэспубліканскай акцыі "У славу агульнай Перамогі"
16:55 | 25 верасня | 2019
У рэгіёнах краіны працягваецца рэспубліканская патрыятычная акцыя "У славу агульнай Перамогі». На Гомельшчыне яна стартавала ў Рэчыцы. З воінскіх пахаванняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, сабрана зямля, якая потым ў агульнай капсуле будзе перададзена на захоўванне ў мінскі Храм-помнік у гонар Усіх Святых. Напярэдадні эстафету народнай памяці падтрымаў Камарын Брагінскага раёна. Наступным да яе далучыўся Жлобін.