Жлобінскі мясакамбінат павялічыў экспарт прадукцыі больш чым на 70%
09:05 | 25 кастрычніка | 2022
Рэнтабельнасць продажаў склалася на ўзроўні плюс 12 з паловай працэнтаў
Асартымент выпускаемай прадукцыі перавышае 500 найменняў. Гэта мяса, вараныя каўбасныя вырабы, сасіскі і сардэлькі, вэнджаніна, кансервы, мясныя паўфабрыкаты. У 2013 годзе прадпрыемства атрымала сертыфікат на вытворчасць прадукцыі"Халяль". Па экспарце заданне выканана больш чым на 170% пры даведзеным у 130%. Асноўныя экспартныя напрамкі-Расія і Кітай. Ёсць адгрузкі ў Казахстан, Арменію, Грузію. У гэтым годзе першыя партыі прадукцыі адправіліся ў Узбекістан.