Алеся Гаўрыленка з-пад Жлобіна на першыя заробленыя ў 14 гадоў ад мадэлінгу грошы купіла… айшырскую карову Феню
00:00 | 15 кастрычніка | 2025
Беларуска з вёскі Стрэшын стала топ-мадэллю сусветнага ўзроўню
За 6 гадоў кар'еры дзяўчына наведала больш як 5 краін і прыняла ўдзел больш як у 200 здымках. Нягледзячы на ўвесь бляск facion-індустрыі, Алеся не забывалася, адкуль яна родам. З вялікай радасцю дзяўчына дапамагае сваім бацькам. На падворку сям'і Гаўрыленкі сёння цэлы статак жывёл. Толькі дойных кароў 12, а яшчэ бычкі на адкорме і цяляты. Мама Алесі доіць іх не ўручную, а з дапамогай даільнага апарата. Алеся, як вясковая дзяўчына, таксама ўмее даглядаць жывёл.
