Арганізацыі Гомельшчыны пачалі рыхтавацца да зімы
16:50 | 23 мая | 2024
Традыцыйна ў міжсезонне жыллёва-камунальная і іншыя галіны рыхтуюцца да наступнага ацяпляльнага сезона
Усяго комплекс мерапрыемстваў уключае 55 кірункаў. Пачынаючы ад нарыхтоўкі паліва да падрыхтоўкі інжынерных камунікацый, цеплавых і водаправодных сетак. Праграма ўключае ў сябе і працу з жыллёвым фондам. Асаблівая ўвага – дахам, стыкам сценавых панэляў і цеплавым вузлам. Да восені плануецца праверыць прыборы ўліку, адрамантаваць іх або замяніць.