Артысты цыркавой студыі з Мазыра з трыумфам выступілі на Кубе
12:47 | 12 верасня | 2022
Артысты студыі "Арэна" прывезлі на фестываль унікальнае экстрэмальнае шоу
Нумар рэдкага жанру - "эквілібрысты на крэсле", выконваецца на вышыні каля 9 метраў. Яго складанасць заключаецца не толькі ў манеры выканання, але і ў тым, што абсалютна ўвесь нумар артысты працуюць без страхоўкі. Мазырскі Цырк ужо выступаў на сцэне кубінскага фестывалю. Гэта было ў 2017 годзе. Тады яны сталі топ-пераможцамі. Ўзялі гран-пры фестывалю. Праз 5 гадоў нашы артысты вярнуліся па новую перамогу. Цяпер яны ўладальнікі спецыяльнага прыза вялікага амерыканскага цырка і атрымалі запрашэнне гастраляваць па Амерыцы.