Будаўніцтва ў самым разгары. 10 новых МТК плануюць увесці ў эксплуатацыю на Гомельшчыне ў найбліжэйшыя два гады
00:00 | 13 мая | 2025
Галоўная задача новых комплексаў – перавод на «беспрывязнае» ўтрыманне жывёлы. Менавіта такая сістэма зніжае працоўныя выдаткі, а прадукцыйнасць працы павялічвае ў некалькі разоў
Сучаснае абсталяванне, перадавыя тэхналогіі і строгі кантроль якасці - вось што адрознівае новыя малочнатаварныя комплексы ад састарэлых ферм. Гэта гарантыя таго, што на стол да беларусаў трапіць прадукт найвышэйшай якасці, а эканоміка рэгіёну спрацуе выключна ў плюс.
