ДАІ Гомельшчыны правярае матацыклістаў на выкананне ПДР
15:39 | 18 красавіка | 2023
Прафілактычная акцыя працягнецца да 10 мая
Самае вялікае зарэгістраванае ў Гомелі перавышэнне хуткасці - 160 кіламетраў за гадзіну. Ліхацтва на дарозе часта прыводзіць да няшчасных выпадкаў. Летась на тэрыторыі вобласці па віне матацыклістаў адбылося 25 ДТЗ, у якіх 5 чалавек загінула і 24 атрымалі траўмы. Статыстыка 2023 года - 2 ДТЗ і двое параненых.