
Сёння пройдзе трэці матч паўфіналу чэмпіянату Беларусі па валейболе
15:51 | 30 сакавіка | 2019
Паядынак пройдзе ў гомельскім спарткомплексе «Лакаматыў». Пачатак у 17.00.
Гомельская каманда «Энергія» і салігорскі «Шахцёр» сёння згуляюць трэці матч паўфіналу чэмпіянату Беларусі па валейболе. Пакуль у серыі да трох перамог у лідэрах «гарнякі». Яны двойчы на сваім пракете абыгралі «энергетыкаў». Трэці паядынак пройдзе ў гомельскім спарткомплексе «Лакаматыў». Пачатак у 17.00. Чацвёрты матч, калі такая неабходнасць паўстане, адбудзецца 31 сакавіка ў 12.00.
Фота з інтэрнэта.
Фота з інтэрнэта.