Галоўная Навiны Грошы прама на зямлі. Расказваем, як можна легальна зарабіць асабліва не напружваючыся Кароткая спасылка
Подписаться

Грошы прама на зямлі. Расказваем, як можна легальна зарабіць асабліва не напружваючыся

Але, трэба паспяшацца. Заробак сезонны

15 капеек. Столькі каштуе сёння кілаграм яблыкаў-паданак. Трэба проста іх сабраць і здаць у пункт прыёму, альбо патэлефанаваць і дачакацца, калі за імі прыедзе аўтамабіль. На першы погляд, гэта не вельмі шмат, але адно дрэва можна даць каля 100 кг пладоў. На прыватных падворках звычайна не адна яблыня, а таму і зарабіць на духмянай садавіне можна вельмі нядрэнна.

Сабраць мяшок яблыкаў, а гэта ў сярэднім 30 кг, можна за 15-20 хвілін. Да таго ж гэта магчымасць не даць яблыкам сапсавацца. Збіраюць садавіну для здачы і школьнікі. Яны дапамагаюць бацькам прыбраць агарод ад апалага пладоў, пры гэтым яшчэ і зарабляюць. Больш падрабязна аб методыцы заробку глядзіце ў сюжэце.
Грошы прама на зямлі. Расказваем, як можна легальна зарабіць асабліва не напружваючыся видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам