I гарадская спартакіяда завяршылася ў Гомелі
00:00 | 21 студзеня | 2025
На працягу трох дзён больш за 50 каманд адстойвалі права на лідарства ў міні-футболе, бадмінтоне, плаванні, шашках, стральбе, настольным тэнісе і іншых відах спорту
У спаборніцтвах удзельнічалі як прафесіяналы, так і аматары. У іх ліку і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Кожны ўносіў свой уклад у медальны залік. Ва ўзнагароджанні прыняў удзел старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.