Шматдзетная сям'я Фаміных з Данецка выбрала Беларусь сваім домам
00:00 | 21 студзеня | 2025
Цяпер новыя беларусы сацыялізуюцца і спрабуюць жыць па-новаму
Сям'я Фаміных з'ехала з неспакойнага Данецка, калі трываць сіл больш не засталося. Масіраваныя абстрэлы, выбухі, смерць – выхоўваць дзяцей без страху за іх будучыню там было б немагчыма. Калі ў 2014 годзе раман і Насця пераязджалі ў Беларусь, на руках быў толькі Аляксей. Ужо ў Сінявокай сям'я перасяленцаў з Украіны папоўнілася яшчэ трыма дзецьмі.