У Гомелі байцы ТРВОДа выратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд
00:00 | 21 студзеня | 2025
Інцыдэнт адбыўся на Рапоўскім возеры. Мінакі неадкладна выклікалі МНС
Дапамагло рыбаку яшчэ і тое, што ён быў у выратавальнай камізэльцы. У іншым выпадку часу на выратаванне было б значна менш. Усяго праз 20 хвілін пасля выкліку ратавальнікаў віноўнік падзей ужо ехаў у карэце хуткай дапамогі. Пераахаладжэнне выклікала праблемы з сэрцам - цяпер ён ідзе на папраўку ў гарадской бальніцы.