Каманды гандбольнага клуба «Гомель» сустрэліся са сваімі заўзятарамі
11:12 | 10 чэрвеня | 2024
Пляцоўкай для мерапрыемства выступіў абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту
Традыцыйна, фанатаў цікавіла не толькі гульнявая Ніва, але і побыт спартсменаў. Пытанні пра захапленні, матывацыі ляцелі ў бок як гульцоў мужчынскай, так і жаночай каманды. Для некаторых аматараў гандбола гэтая сустрэча дала магчымасць упершыню ўбачыць куміраў ужывую і зрабіць з імі фота.
