Карова ноччу цягнулася за ежай, засела паміж перагародкай і кармавым сталом і загінула ў гаспадарцы Гомельшчыны
00:00 | 15 верасня | 2025
Разбірацца прыехалі пракуроры
Вартаўніка малочнатаварнай фермы абвінавацілі ў гібелі каровы і ўжо паспелі ўтрымаць частку зарплаты. Аднак пракурорская праверка выявіла, што віна ляжыць не толькі на працаўніку. Адказнасць у роўных долях панеслі кіраўнік гаспадаркі і брыгадзір фермы. Яны ведалі аб неабходнасці прыбраць перагародку, але бяздзейнічалі. І ў меншай ступені вартаўнік, які не дапамог жывёле своечасова.
