Галоўная Навiны Паглядзелі, што было ў апошні дзень фестывалю, прысвечанага Дню горада Кароткая спасылка
Подписаться

Паглядзелі, што было ў апошні дзень фестывалю, прысвечанага Дню горада

Брэйк-данс, дыджэі і светлавое шоу. Апошні дзень фестывальнага тыдня сабраў моладзь у Гомельскім скверы сяброўства

Жыхароў і гасцей горада радавалі выстава мотатэхнікі, цюнінг-аўта і дрыфт-трайк пляцоўкі. Таксама па традыцыі прайшоў фестываль сілавога экстрыму «Самы моцны гамяльчанін».

Удзельнікі спаборнічалі ў чатырох вагавых катэгорыях, дэманструючы неверагодную сілу, цягавітасць і волю да перамогі. Абсалютным пераможцам і ўладальнікам звання "Самы моцны гамяльчанін-2025" стаў Адам Хамад. Таксама і аматары вулічнага баскетбола змаглі паспаборнічаць за перамогу.

Навінкай стаў фестываль графіці. Пяць мастакоў з Гомеля стваралі свае працы на вачах у гледачоў. У кожнага - свой стыль, свой почырк, сваё разуменне гарадской эстэтыкі. Фестывальны тыдзень, які быў прысвечаны Дню горада, завяршыўся маштабным выступленнем дыджэяў і маляўнічым феерверкам.
Паглядзелі, што было ў апошні дзень фестывалю, прысвечанага Дню горада видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам